Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Зак. да здароўкацца.

паздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Здзекавацца некаторы час. Цівун і за шчэпку знойдзе прычэпку, каб паздзекавацца з чалавека. Якімовіч. Багаты і фанабэрысты быў .. [Андрэеў] бацька .., любіў паздзекавацца з беднага люду. Ваданосаў.

паздзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паздзьмуваць. З вербаў паздзімае вецер каткі. Скрыган.

паздзіра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паздзіраць.

паздзіра́цца, ‑аецца; зак.

Садрацца — пра ўсё, многае. Паздзіралася скура каля пазногцяў.

паздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Садраць што‑н. у многіх месцах, садраць усё, многае. Дзверы былі нядаўна пафарбаваныя, але фарба месцамі аблупілася, нібыта хтось знарок паздзіраў яе. Савіцкі. Колюцца [снапы лёну] сухімі камлямі, як дротам, — паздзіраў [Андрэй] усе рукі. Пташнікаў.

2. Разм. Рэзкім рухам зняць усё, многае. Віця ахвотна паздзіраў з бацькавых ног боты. Ермаловіч.

паздзьмува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Здзьмуць адкуль‑н. усё, многае. У палях паздзьмувала снег з узгоркаў. Лупсякоў.

паздзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Здзьмухнуць усё, многае. Паздзьмухваць пыл.

паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты. Кудравец.

паздыма́ны,

гл. пазніманы.