Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазвальня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Звольніць усіх, многіх. З’езд быў накрыты паліцыяй. Удзельнікаў з’езда пазвальнялі з настаўніцкіх пасад і аддалі пад суд. Колас.

пазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць.

Зак. да званіць (у 1, 3 знач.).

пазванко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пазванка.

пазвано́к, ‑нка, м.

Састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл. Шыйны пазванок.

пазвано́чнік, ‑а, м.

Асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў. Пазваночнік малпы.

пазвано́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазваночніка, пазванка.

2. Які мае пазваночнік. Пазваночныя жывёлы. // у знач. наз. пазвано́чныя, ‑ых. Вялікая група жывёл, якія маюць пазваночнік.

пазванчэ́ць, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца больш звонкім. Смех пазванчэў. □ Адгрымела ноччу навальніца. Птушак пазванчэлі галасы. Панчанка.

пазва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазваць.

пазваро́чваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазварочваць.

пазваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.) без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх. Прахожыя пазварочвалі з дарогі.

2. Накіраваць з якога‑н. напрамку ў іншы бок усё, многае або ўсіх, многіх. Пазварочваць машыны на прасёлачную дарогу.

3. Разм. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае. Пазварочваць мяшкі з воза.

4. Разм. Звярнуць, збіць на бок усё, многае. Пазварочваць слупы каля дарогі.

5. Разм. Скідаць, зваліць разам усё, многае. Пазварочваць дровы ў кучу.