пазашыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Хаваючыся, забрацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Вартавыя пазашываліся ў кусты, не дыхаюць. Карпюк. Уся дзічына, як згаварыўшыся, пазашывалася недзе ў норы. Сіняўскі.
пазашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зашыць усё, многае. Пазашываць дзіркі. Пазашываць у падкладку дакументы.
2. Забіць дошкамі ўсё, многае. Пазашываць франтоны. Пазашываць вокны.
пазаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Заесці, загрызці ўсіх, многіх. — Не варушыцеся, бо пазаядаюць [пчолы], — сказаў Сёмка. Колас.
2. перан. Разм. Змучыць папрокамі ўсіх, многіх.
пазба́віцца, ‑збаўлюся, ‑збавішся, ‑збавіцца; зак.
1. каго-чаго і ад каго-чаго. Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбавіцца недахопаў. Пазбавіцца ад няпрошанага госця. □ Джулія ўжо пазбавілася першай збянтэжанасці, зноў стала рухавай, рызыкоўнай і, здавалася, гатовай да ўсяго. Быкаў. Мяне цяпер пачало непакоіць і тое, як нам ўдасца пазбавіцца ад гэтага чалавека. Чыгрынаў.
2. чаго. Страціць што‑н., застацца без чаго‑н. Пазбавіцца самастойнасць. □ Пазбавіцца зямлі, бадзяцца па свету для.. [Лявона Зябліка] горш, чым смерць. Ярош.
пазба́віць, ‑збаўлю, ‑збавіш, ‑збавіць; зак.
1. каго-чаго. Адняць што‑н., пакінуць без чаго‑н. Пазбавіць маёмасці. Пазбавіць волі. Пазбавіць увагі. □ За прагрэсіўную дзейнасць.. [бацьку Крупскай] аддалі пад суд і пазбавілі права займаць дзяржаўныя пасады. «Работніца і сялянка». Новая хваля сораму прыліла да .. стомленага, бледнага твару [Крысціны], пазбавіла яе мовы. Васілевіч.
2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць ад чаго‑н.; даць магчымасць не рабіць чаго‑н. Пазбавіць ад эксплуатацыі. Пазбавіць ад клопатаў. □ Мы маладзеем разам з усёй нашай краінай, бо наша сапраўднасць пазбавіла нас нашай нацыянальнай абмежаванасці, вывела на шырокі гасцінец сусветнай культуры. Купала.
пазбаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазбаўляць — пазбавіць.
пазба́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазбавіць.
пазбаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да пазбавіцца.
2. Зал. да пазбаўляць.
пазбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да пазбавіць.
пазбе́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пазбегнуў, ‑нула і пазбег, ‑ла.
Зак. да пазбягаць 1.