пазба́віць, ‑збаўлю, ‑збавіш, ‑збавіць; зак.
1. каго-чаго. Адняць што‑н., пакінуць без чаго‑н. Пазбавіць маёмасці. Пазбавіць волі. Пазбавіць увагі. □ За прагрэсіўную дзейнасць.. [бацьку Крупскай] аддалі пад суд і пазбавілі права займаць дзяржаўныя пасады. «Работніца і сялянка». Новая хваля сораму прыліла да .. стомленага, бледнага твару [Крысціны], пазбавіла яе мовы. Васілевіч.
2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць ад чаго‑н.; даць магчымасць не рабіць чаго‑н. Пазбавіць ад эксплуатацыі. Пазбавіць ад клопатаў. □ Мы маладзеем разам з усёй нашай краінай, бо наша сапраўднасць пазбавіла нас нашай нацыянальнай абмежаванасці, вывела на шырокі гасцінец сусветнай культуры. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)