закру́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закручваць — закруціць 1.
закру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закруціцца 1.
2. Зал. да закручваць.
закру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закруціць 1.
закрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрываць — закрыць.
закрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закрыцца.
2. Зал. да закрываць.
•••
Рот не закрываецца ў каго гл. рот.
закрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закрыць.
закрыві́цца, ‑крывіцца; зак.
Разм. Стаць крывым; скрывіцца. Цвік закрывіўся.
закрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., што.
Разм. Зрабіць крывым; скрывіць. Закрывіць вухналь.
закры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закрыць.
2. у знач. прым. Які мае дах, сцены; крыты. Закрыты вазок. □ Малако прывезлі ў закрытай зялёнай машыне. Пальчэўскі.
3. у знач. прым. Не для ўсіх даступны. Закрыты партыйны сход. Закрыты конкурс.
4. у знач. прым. Скрыты, не яўны; унутраны. Закрытая форма туберкулёзу.
•••
Закрытае галасаванне гл. галасаванне.
Закрытае мора гл. мора.
Закрытае пісьмо гл. пісьмо.
Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.
Закрыты склад гл. склад.
закрыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; заг. закрыўдуй; зак.
Пакрыўдзіцца. — Можа, я сяды-тады зайду да вас, — гаварыў Косцік, — вы не закрыўдуйце. Баранавых.