завіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да завіцца.
2. Зал. да завіваць.
завіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завіць.
за́відкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Зайздрасць. З завідкамі паглядаць.
•••
Завідкі бяруць (бралі, узялі) — зайздросна каму‑н. Завідкі бралі, як яна складна гаварыла. Сабаленка.
за́відна, прысл.
Пакуль не сцямнела, да надыходу цемнаты. [Зося] ішла вельмі штука, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Чорны. Пракапчук шырыць крок, каб хоць завідна дабрацца да станцыі. Сабаленка.
завідне́цца, ‑еецца; зак.
1. Стаць бачным; паказацца. Недалёка за паваротам завіднеўся пад бляшаным дахам.. дом. Мележ.
2. безас. Разм. Пра пачатак світання. Завіднелася ў акне.
завідне́ць, ‑ее; безас. зак.
Разм. Пачаць віднець, світаць. Красанок чакаў, калі ж завіднее. Гроднеў.
завіду́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Зайздросна прагны. У папа вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя. З нар.
завізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.
Паставіць візу на якім‑н. дакуменце. Завізаваць пашпарт. □ — Падрыхтуйце, а я завізую, — сказаў .. [Анціп], — праект пастановы аб водпуску Крупнянскаму райвыканкому грошай на набыццё мэблі. Кавалёў.
заві́ліна, ‑ы, ж.
Выгіб, звіліна. Парамі паварочваўся на завілінах ракі. Сачанка.
заві́лісты, ‑ая, ‑ае.
З завілінамі; звілісты. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку. Лынькоў.