Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Захапляцца некаторы час. [Стась] не разумеў, чаму нельга. Вярнуўся ж на сваю радзіму, дык чаму нельга па ёй вольна паходзіць, патаптаць яе травы, .. павахапляцца жыццём. Сабаленка.

пазахіна́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Захінуцца, засланіцца чым‑н. або за што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ад ветру каўнярамі. Пазахінацца за вуглы.

2. Закруціцца ў што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ў хусткі.

пазахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Захінуць, засланіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазахінаць твары рукамі.

2. Закруціць у што‑н. усіх, многіх.

пазахле́ўю, прысл.

Абл. За хлявамі. Мірон вышмыгнуў непрыкметна за дзверы і зноў агародамі, пазахлеўю, падаўся дахаты. Сачанка.

пазахо́дзіцца, ‑ходзіцца; ‑ходзімся, ‑ходзіцеся, ‑ходзяцца; зак.

Разм.

1. Дайсці да самай высокай ступені праяўлення якога‑н. пачуцця, стану і пад. — пра ўсіх, многіх. Колькі ні было моладзі, усе аж пазаходзіліся, смеючыся. Дубоўка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Анямець — пра ўсё, многае. Пазаходзіліся пальцы ад холаду.

2. Памерці — пра ўсіх, многіх. [Ніна:] — Памучылася маці з .. [дзецьмі] за вайну, як яны там з голаду не пазаходзіліся. Арабей. [Паўлісе] таксама пара на сваю ферму: каб хаця дзяўчаты не забылі паналіваць вады куранятам, а то пазаходзяцца ад смагі — гарачыня такая!.. Васілевіч.

пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.

1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.

2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.

3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.

пазахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Захапіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахопліваць палонных. Пазахопліваць зброю. // Апярэдзіўшы каго‑н., заняць для сябе ўсё, многае. Пакуль Мілана недзе ў спальні прычэсвалася, лепшыя месцы пазахоплівалі іншыя госці, і Будыкам мімаволі прыйшлося мясціцца на краі стала. Шамякін.

пазаху́твацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Захутацца, укрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахутвацца ў кажухі.

пазаху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Захутаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахутваць раненых. Пазахутваць ногі.

пазацвіта́ць, ‑ае; зак.

1. Зацвісці, распусцяцца — пра ўсё, многае. Кветкі пазацвіталі. Сады пазацвіталі.

2. Заброснець — пра ўсё, многае. Сажалкі пазацвіталі.

3. Пакрыцца цвіллю, плямамі. Хлеб пазацвітаў. Сцены пазацвіталі.