пазахопліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Захапіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахопліваць палонных. Пазахопліваць зброю. // Апярэдзіўшы каго‑н., заняць для сябе ўсё, многае. Пакуль Мілана недзе ў спальні прычэсвалася, лепшыя месцы пазахоплівалі іншыя госці, і Будыкам мімаволі прыйшлося мясціцца на краі стала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)