Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыпла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выплаціць усё, многае. Павыплачваць пенсіі. Павыплачваць даўгі.

павыплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выплюнуць усё, многае.

павыплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выплысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Качкі павыплывалі. Чаўны павыплывалі на сярэдзіну ракі. Аўсы павыплывалі.

павыплю́хвацца, ‑аецца; зак.

Разм. Выплюхнуцца — пра ўсё, многае. Вада павыплюхвалася з вёдраў.

павыплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выплюхнуць што‑н. з многіх пасудзін, выплюхнуць усё або многа чаго‑н. Дзеці павыплюхвалі ваду з ночваў.

павыплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выплесці што‑н. Выплесці ўсё, многае. Дзяўчаты павыпляталі стужкі з кос.

павыпо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпалаць, апалоць усё, многае. Павыполваць пустазелле. Павыполваць грады.

павыпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выпараць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпорваць лісянят з нораў. □ Дзед Талаш, павыпорваў [гузікі з белымі арламі] і замяніў іх сваімі саматужнымі, паляшуцкімі. Колас.

павыпо́ўзваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Тое, што і павыпаўзаць.

павыправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Выправадзіць усіх, многіх. Павыправаджваць наведвальнікаў.