Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засупраціўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пачаць супраціўляцца.

засупярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Пачаць супярэчыць. // Не пагадзіўшыся з кім‑, чым‑н., выказаць пярэчанне. — Шторм пачынаецца, сынок, — засупярэчыла маці, — нельга цяпер. Кулакоўскі.

засургучава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

Запячатаць сургучом. Засургучаваць пакет.

за́суха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін. Барацьба з засухай. □ Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч.

засухаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засухаўстойлівага.

засухаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны пераносіць засуху (пра расліны). Засухаўстойлівы сорт пшаніцы.

засу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засушыць.

засу́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засушваць — засушыць.

засу́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засушыцца.

2. Зал. да засушваць.

засу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засушыць.