Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заве́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завесіць.

заве́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завешаць.

заве́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завяшчаць.

заве́я, ‑і, ж.

Снежная бура; мяцеліца, завіруха. Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу. В. Вольскі. Узнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца снег. Бядуля.

заве́яны, ‑ая, ‑ае.

Засыпаны, занесены снегам. А ў вёсках завеяны вуліцы, у мяккіх гурбах купаюцца сані. Чарот. Гляджу, а саннай дарогі няма, снегам завеяна. Ігнаценка.

заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.

2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.

заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

Пачаць веяць.

завёрстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завёрстваць — завярстаць.

завёрствацца, ‑аецца; незак.

Зал. да завёрстваць.

завёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завярстаць.

завібры́раваць, ‑руе; зак.

Пачаць вібрыраваць.

завіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіваць — завіць.