Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

панагіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Нагнуцца, нахіліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Жанкі стаялі, панагінаўшыся над радкамі, кожная на сваёй дзялянцы. Скрыган.

панагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Нагнуць, нахіліць усё, многае. Усё балота ўкрыла раса — кроплі такія важкія, што аж панагіналі да самай зямлі травінкі. Сачанка.

панагі́я, ‑і, ж.

Нагрудны знак праваслаўных епіскапаў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку.

[Грэч. panagía.]

панагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся. Кулакоўскі. Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь. Броўка.

панаграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Нагрэбці вялікую колькасць чаго‑н. Панаграбаць кучы лісця.

панаграва́цца, ‑аецца; зак.

Нагрэцца — пра ўсё, многае.

панаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Нагрэць усё, многае.

панагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Нагрузіць усё, многае або ўсіх, многіх.

панадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; зак., чаго і без дап.

Разм. Даць каму‑н. многа чаго‑н. Панадаваць падарункаў.

панадбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надбудаваць усё, многае.