пазава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заваліць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавальваць ямы каменнем. Пазавальваць праходы.
2. перан. Разм. Праваліць усё, многае. Пазавальваць экзамены па асноўных прадметах.
пазава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазаваць.
пазава́рвацца, ‑аецца; зак.
Заварыцца — пра ўсё, многае. Зелле пазаварвалася. Трэшчыны пазаварваліся.
пазава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Заварыць усё, многае. Пазаварваць травы. Пазаварваць трубы.
пазаваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
1. Завярнуць, павярнуць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаварочваць машыны назад.
2. Разм. Заваліць, закідаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазаварочваць ямы камянямі.
пазава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.
Рабіць пазы ў чым‑н. Пазаваць шула. Пазаваць вушакі.
пазаве́йваць, ‑ае; зак., што.
Завеяць, засыпаць усё, многае. Снег пазавейваў дарогі. Пазавейвала хаты пяском.
пазаве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Завесіць усё, многае. Людзі пазачынялі аканіцы, пазавешвалі вокны, ніхто не асмельваўся выйсці з дому. Хомчанка.
2. Разм. Завешаць, увешаць што‑н. або ўсё, многае вялікай колькасцю чаго‑н. Пазавешваць двор бялізнай. Пазавешваць усе сцены здымкамі.
пазавіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць завітым, пакручастым — пра ўсё, многае. Валасы пазавіваліся.
2. Зрабіць сабе завіўку — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавіваліся.
пазавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Завіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавіваць валасы. Пазавіваць кліентак.