павалаво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго, з чым.
Разм. Валаводзіць некаторы час. Ну, і павалаводзіў жа ён нас з гэтай справай.
павалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. павалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Пацягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго‑н. Віктар ухапіў Мірона за ногі і павалок па зямлі. Маўр. Выплыў Сенька з затока, пераехаў Прыпяць, потым, спусціўшыся крыху ніжэй, прыстаў да берага і павалок лодку ў кусты. Краўчанка.
2. Панесці што‑н. цяжкае, з цяжкасцю. Праца закіпела дружна. Хлопцы, дзяўчаты павалаклі дошкі, цэглу, жалеза. Карпюк. Завішнюк узяў свае мяшкі, трыножнік і павалок на двор, як нешта зусім чужое. Пташнікаў.
3. Разм. Павесці сілком, прымусіць пайсці куды‑н. Начапіў я козліку аборачку на рогі і павалок са двара. Брыль. Паліцыянты схапілі высокага .. харыста Паўла Моніча і павалаклі. Сабаленка.
павалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. павалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.
1. Тое, што і павалачыцца (у 1 знач.). Замест таго, каб паехаць на саломе, я заблытаўся ў вяроўках і павалокся жыватом па голым таку. Сяркоў.
2. Разм. Пайсці (звычайна павольна, з цяжкасцю). Пастагнаў [бацька] уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход. Лужанін. [Дзямян:] — Як мяне ўжо збілі з ног, .. конь пайшоў... Няйначай павалокся з чужымі падводамі па іншай дарозе. Пестрак.
павалачы́цца, ‑лакуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.
1. Пацягнуцца па зямлі, падлозе і пад. Вяроўка ўпала і павалачылася па зямлі.
2. Разм. Пабадзяцца, павандраваць; пацягацца. Павалачыцца па свеце.
3. Разм. Пазаляцацца без сур’ёзных намераў. Павалачыцца за дзяўчынаю.
павалачы́ць, ‑лаку, ‑лочыш, ‑лочыць; зак., каго-што.
Валачыць на працягу нейкага часу.
пава́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паваліць 1.
павалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Упасці, зваліцца. Паваліцца на падлогу. Паваліцца на зямлю. □ — Эх, — уздыхнуў Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы... Колас. Заблытаўшыся ў густых сцяблінках, Насця павалілася. Сіняўскі. // Легчы, упасці ў знямозе на што‑н. ад стомленасці, слабасці і пад. Партызаны наваліліся спаць проста на зямлю, дзе хто стаяў. Асіпенка. [Юры] падышоў да канапы і, стомлены, паваліўся на яе. Мікуліч.
павалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што.
Прымусіць упасці; абярнуць. Паваліў вецер плот. □ Накінуліся жа[ў]неры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Колас. Вецер шалёна налятаў на дрэвы, нібы намагаючы паваліць іх з разгону. Лынькоў. // безас. Прымусіць нахіліцца, нахіліць. Пры віражы самалёта пасажыраў паваліла набок. // Разм. Высечы, спілаваць (пра лес, дрэвы і пад.). [Буднік:] — Дзялянка вялікая, хаця б да вясны ўправіліся паваліць. Ермаловіч.
павалі́ць 2, ‑валіць; зак.
Пайсці натоўпам, патокам. Адчыніліся дзверы, і ўслед за гарманістам у клуб з прыпеўкамі, гоманам і смехам паваліла моладзь. Дуброўскі. Нарэшце скончылася першая змена, і рабочы люд паваліў з цэхаў у прахадную. Сабаленка. // Пачаць часта хадзіць куды‑н., наведваць каго‑н. з якой‑н. мэтай — пра многіх. Да Настасі Палікарпаўны павалілі заказчыцы ажно з другога канца горада. Шахавец. // Пачаць ісці густой масай (пра снег, дым і пад.). На хату з пячуркі паваліла густая пара. Галавач. Паваліў мяккі ціхі снег, і чарнату вечара як бы хто прафастрыгаваў белымі ніткамі. Сабаленка.
павалі́ць 3, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.
1. Зваліць усё, многае (шэрсць, воўну). Паваліць усю воўну.
2. і без дап. Валіць некаторы час.
павало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.
1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што‑н. У надбярэжных гушчарах хаваліся туманы, тонкай павалокаю застываючы над водамі. Пестрак. Праз павалоку рэдкіх хмар сонца свяціла, нібы з-пад абажура. Брыль.
2. Пялёнка на вачах; памутненне. [Старшы лейтэнант] насцярожыўся, стаў скрытным, вочы патухлі, схаваўшыся пад цьмянай павалокай. Мележ.
павалту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; зак.
Разм. Валтузіцца на працягу нейкага часу. Мы ўзяліся накрыжкі, .. павалтузіліся крыху, а потым, злаўчыўшыся, я паклаў яго на лапаткі «па ўсіх правілах класічнай барацьбы». Рунец. — Паглядзім, што ты пад вечар заспяваеш, як з пянёчкамі павалтузішся, — усміхнуўся Жэнька. Зуб.