Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зама́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заманьваць — заманіць.

зама́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заманіць.

за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.

Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

замарачы́цца,

гл. замарочыцца.

замарачы́ць,

гл. замарочыць.

замарачэ́нне, ‑я, н.

Разм. Зацямненне свядомасці; замарока. Даніла .. ў цяжкім замарачэнні не стрымаў сябе, упікнуў Улляну. Кулакоўскі. Усяго шэсць глыткоў, і соннае замарачэнне бясследна знікае. Асіпенка.

замарга́ць,

гл. заморгаць.

замардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Змучыцца, знясіліцца; змардавацца. «Хутчэй бы.. [Марынка] разлічылася з інстытутам ды адпачыла трошкі, а то зусім замардавалася дзяўчынка», — падумаў бацька. Хадкевіч.

замардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

1. Змучыць, знясіліць цяжкай працай, жорсткім абыходжаннем і пад.; змардаваць. Замардавалі дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе. Чарнышэвіч.

2. Катаваннямі давесці да смерці; замучыць. Замардавалі Браніславу, замуравалі ў камян[я]х. Дубоўка.

замаркірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Паставіць кляймо, марку, метку.