заважда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
Разм.
1. Пачаць важдацца.
2. Займаючыся чым‑н., затрымацца, заняць многа часу. — Я з хатай зачапіўся. Думаў, за месяц папраўлю, ажно бачыш, як заваждаўся. Алешка. Машына праз паўкіламетра стала, і шафёр падлез пад яе і, лежачы на спіне, заваждаўся з рамонтам. Чорны.
зава́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць важнічаць.
зава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм. Паказаць пры ўзважванні пэўную вагу. Лешч заважыў два кілаграмы.
зава́л, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Мноства чаго‑н. скіданага, зваленага ў беспарадку. На кожным кроку — вялізныя вываратні, завалы. Краўчанка. Каменныя нагрувашчванні сустракаліся ўсё часцей, пераходзілі ў суцэльныя завалы. Шыцік. // Штучная перашкода, мноства наваленых адно на другое дрэў, бярвён і пад. Зрабіць завал на дарозе. □ Праезду не было. Людзі выйшлі прыбіраць завал з пілкамі і сякерамі. Лужанін.
2. ‑а. Тое, што і завала (у 1 знач.). Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам. Зарэцкі.
зава́ла, ‑ы, ж.
1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або палкі для запірання дзвярэй. Жудро і Макарэнка зачыніліся на замок і завалу. Новікаў. Баніфацый імгненна зачыніў дзверы і наклаў завалу. Чарнышэвіч. У сенцах зноў заскрыпелі дзверы, грукнула адкінутая завала знадворных дзвярэй. Краўчанка.
2. Тое, што і завал (у 1 знач.). У гэту ноч яму [Грысю] з Модарам загадана зрабіць завалу на адной важнай дарозе. Кулакоўскі.
3. перан. Лянівы чалавек; лежабок. — Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? Не гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае. Колас.
завалака́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да завалачыся (у 1 знач.).
2. Зал. да завалакаць.
завалака́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да завалачы.
завала́квацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да завалачыся (у 1 знач.).
2. Зал. да завалакваць.
завала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завалачы.
завала́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.
Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н., прымусіць выконваць якую‑н. работу. Ладымер павесялеў. — Завалалі мяне, Андрэй, на вуліцы. Я да цябе ішоў... Чарнышэвіч.