заце́рці, ‑тру, ‑траш, ‑трэ; ‑тром, ‑траце; пр. зацёр, ‑цёрла; зак., каго-што.
1. Тручы, зрабіць што‑н. нябачным, невыразным; сцерці. Зацерці надпіс на сцяне. // Разм. Выцерці (брудны след, лужыну і пад.). Вакол чыгуна і пад нагамі хлопца стаяла такая лужына, што мо з паўгадзіны трэба было б старой гнуцца, каб зацерці яе. Кулакоўскі.
2. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца. Ільды зацёрлі карабель. Зацерці ў натоўпе. // перан. Разм. Перашкодзіць каму‑н. праявіць сябе, не даць ходу. [Даніла] вучыцца завочна ў тэхнікуме, быў брыгадзірам. Гэта яго Свідрань зацёр за пярэчанні. Дуброўскі.
3. Прыгатаваць што‑н. заціраннем. Зацерці муку. Зацерці талакно.
заце́рціся, ‑труся, ‑трэшся, ‑трэцца; ‑тромся, ‑трацеся; пр. зацёрся, ‑церлася; зак.
1. Знікнуць, стаць нябачным, невыразным пад уздзеяннем трэння або якіх‑н. іншых прычын. След зацёрся. □ Акопы не зацёрліся, хоць параслі сасоннікам. Брыль.
2. Схавацца, забраўшыся ў натоўп, у групу людзей. Хлопец паспяшаўся зацерціся ў натоўпе. Мікуліч.
заце́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цеснаваты, трохі цесны. Сілівон глядзеў.. на шырокія плечы, якім, здавалася, зацесны быў стары пінжак. Лынькоў.
зацёк, ‑у, м.
След ад вадкасці, фарбы і пад. Даўно пабеленая столь уся зрысована рудымі зацёкамі. Колас.
зацёкшы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад зацячы.
2. у знач. прым. Анямелы, набухлы; ацёкшы. Звычайна пасля працы, адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе,.. Сяргей складваў усё напісанае ў стосік і ўспамінаў, што трэба зрабіць перавязку. Сіўцоў.
зацёплы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Занадта цёплы. Зацёплае паліто.
зацёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацерці.
зацёхкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць цёхкаць.
заціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак., кім-чым і без дап.
Адчуць цікавасць да каго‑, чаго‑н.; сканцэнтраваць сваю ўвагу на кім‑, чым‑н. [Надзя] зацікавілася работай гуртка і наведвала яго з вялікай ахвотай. Шахавец. Сонцаў адчуў, як слухачы яго зацікавіліся адразу. Мележ.