закро́йка, ‑і, ДМ ‑кройцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закройваць — закроіць.
закро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да закрою, закройкі. Закройны цэх. // Прызначаны для закрою, закройкі. Закройная машына. Закройныя нажніцы.
закро́йшчык, ‑а, м.
Майстар па закрою тканіны, скуры.
закро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць крочыць.
закру́гленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць закругленага.
закругле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.
2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.
закру́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закругліць.
2. у знач. прым. Круглявы, акруглы. Закруглены вугал дома. □ Закруглены краі спражкі так ёмка слізгаў па скуры, што не пакідаў знаку. Маўр.
3. перан.; у знач. прым. Гладкі, закончаны (пра стыль мовы). Закругленая фраза.
закруглі́цца, ‑круглюся, ‑круглішся, ‑кругліцца; зак.
1. Стаць круглым, закругленым. Бераг возера закругліўся.
2. перан. Разм. Скараціўшы, закончыць (прамову, выказванне і пад.). Прамоўца закругліўся.
закруглі́ць, ‑круглю, ‑кругліш, ‑кругліць; зак., што.
1. Зрабіць круглым. Вострыя канты лапатачак трэба старанна закругліць асялком, а лёску на кручку змазаць.. клеем. Матрунёнак.
2. перан. Скончыць, завяршыць. — Мая брыгада першай.. закончыла ўсе работы. Закругліла, адным словам, гаспадарчы год, заняла першае месца. Пянкрат. На гэтым байку закруглю. Валасевіч.