захму́рыцца 1, ‑рыцца; зак.
Зрабіцца хмурным. Далягляд захмурыўся. □ Ад самоты захмурыўся Твар дзявочы. Кірэенка.
захму́рыцца 2, ‑рыцца; безас. зак.
Пачаць хмурыцца.
захму́рыць 1, ‑рыць; зак., што.
Зрабіць хмурным.
захму́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.
Пачаць хмурыць.
захмяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які захмялеў; ап’янелы. Выпілі, вядома, барыш. Захмялелы Ян стаў добры і гаваркі. Чарнышэвіч.
захмяле́нне, ‑я, н.
Стан захмялелага; ап’яненне.
захмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць п’яным; ап’янець. Пракоп шчыра зычыў дабра Шарупічам, усе тосты здаваліся яму важнымі, і ён крыху захмялеў. Карпаў. [Юзік] адзін выпіў усю гарэлку, з’еў цэлага селядца і парадкам захмялеў. Чарнышэвіч.
захны́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць хныкаць.
захо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заходзіць — зайсці (у 1, 4 знач.). // Асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца, могуць паўтарацца (ужываецца з прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі). Самалёт рабіў другі заход над вузкім фіёрдам Альта. Шамякін. Амаль у кожны заход траплялася сякая-такая дробная рыбка. Колас.
2. Прыём (ужываецца з колькаснымі лічэбнікамі). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два заходы. Навуменка.
•••
Адным заходам — заадно, за адным разам.