Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Заварыць усё, многае. Пазаварваць травы. Пазаварваць трубы.

пазаваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

1. Завярнуць, павярнуць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаварочваць машыны назад.

2. Разм. Заваліць, закідаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазаварочваць ямы камянямі.

пазава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць пазы ў чым‑н. Пазаваць шула. Пазаваць вушакі.

пазаве́йваць, ‑ае; зак., што.

Завеяць, засыпаць усё, многае. Снег пазавейваў дарогі. Пазавейвала хаты пяском.

пазаве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Завесіць усё, многае. Людзі пазачынялі аканіцы, пазавешвалі вокны, ніхто не асмельваўся выйсці з дому. Хомчанка.

2. Разм. Завешаць, увешаць што‑н. або ўсё, многае вялікай колькасцю чаго‑н. Пазавешваць двор бялізнай. Пазавешваць усе сцены здымкамі.

пазавіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць завітым, пакручастым — пра ўсё, многае. Валасы пазавіваліся.

2. Зрабіць сабе завіўку — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавіваліся.

пазавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Завіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавіваць валасы. Пазавіваць кліентак.

пазаві́к, ‑а, м.

Інструмент у выглядзе долата, якім робяць пазы.

пазавіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Завіхацца некаторы час. Пазавіхацца каля печы. □ Пакойчык быў невялікі, але Сяргею ён здаваўся ўтульным, асабліва пасля таго, як у ім пазавіхаліся Эма з Верай. Машара.

пазаво́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завесціся, з’явіцца, узнікнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазаводзілася жывёла ў гаспадарцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пачаць дзейнічаць — пра ўсе, многія механізмы. Маторы пазаводзіліся.

3. перан. Разм. Пачаць бойку, спрэчку — пра ўсіх, многіх.