запро́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запрасіць 1 (у 3 знач.).
2. Запытанне, запатрабаванне. Запросы, якія пасылаліся на адрас Акадэміі, засталіся без адказу. Шахавец.
запро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запрасіць 1.
запру́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Збудаванне для пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ; плаціна, гаць. Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў. Колас. На канаве калгас пабудаваў запруду, пачысціў ад раскі дно, і цяпер у ёй вада, як крынічная. Сабаленка.
2. Запруджанае месца. У замку трывога. Рэйтары ў запрудзе знайшлі цівуна, як выкошвалі зелле. Бажко.
запру́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запрудзіць.
запру́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запруджваць — запрудзіць.
запру́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запруджваць.
запру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрудзіць.
запру́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Разм. Запоўніцца, перапоўніцца кім‑, чым‑н. (пра якую‑н. прастору). Вуліцы запрудзіліся людзьмі. □ Зноў паляцелі бомбы на фашысцкую тэхніку.., уся дарога запрудзілася падбітымі машынамі. Гурскі.