Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́лтусавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палтуса. Палтусавае філе.

па́луба, ‑ы, ж.

Суцэльнае гарызантальнае перакрыцце ў выглядзе падлогі на судне. Параход ідзе бліжэй да абрыву, і з верхняй палубы відаць вуліцы вёсак. Шамякін. Паруснік, старая пасудзіна, на палубу якой.. нават партовыя грузчыкі ступалі неахвотна, выдаваўся.. [Тапурыю] цяпер прыгожым. Самуйлёнак.

па́лубнік, ‑у, м.

Спец. Тоўсты цёс або дошкі, прызначаныя для палуб.

па́лубны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палубы. Палубны насціл. □ Поруч са мной на палубнай лаўцы сядзіць, без перастанку гаворачы, папутчык. Багдановіч.

2. Які знаходзіцца або працуе на палубе. Ды і сам. Тапурыя шчыра верыў у тое, што ён, нізенькі і каржакаваты, непрыкметны чалавек, які працаваў палубным матросам на маленькім брудным парусніку, быў сапраўды высокім і стройным, як таполя. Самуйлёнак.

3. Які мае палубу, з палубай (пра судна). Палубная, лодка,.

4. Прызначаны для палубы. Палубная рэйка.

палу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. палудзіць (у 1 знач.); луджэнне.

2. Сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў; луда.

палу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад палудзіць (у 1 знач.).

палудзі́ць, ‑луджу, ‑лудзіш, ‑лудзіць; зак., што.

1. Пакрыць паверхню металічнага вырабу палудай (у 2 знач.).

2. і без дап. Лудзіць некаторы час.

палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў. Адамчык. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць. Хадкевіч. // Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі. Сташэўскі.

палуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Злузаць усё, многае. Палузаць увесь баб.

2. і без дап. Лузаць некаторы час.

палу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Лузаць час ад часу.