палубны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палубы. Палубны насціл. ▪ Поруч са мной на палубнай лаўцы сядзіць, без перастанку гаворачы, папутчык. Багдановіч.

2. Які знаходзіцца або працуе на палубе. Ды і сам. Тапурыя шчыра верыў у тое, што ён, нізенькі і каржакаваты, непрыкметны чалавек, які працаваў палубным матросам на маленькім брудным парусніку, быў сапраўды высокім і стройным, як таполя. Самуйлёнак.

3. Які мае палубу, з палубай (пра судна). Палубная, лодка,.

4. Прызначаны для палубы. Палубная рэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)