Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паздзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Здзьмухнуць усё, многае. Паздзьмухваць пыл.

паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты. Кудравец.

паздыма́ны,

гл. пазніманы.

паздыма́ць,

гл. пазнімаць.

паздыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх.

пазеляне́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты зялёнай цвіллю, мохам і пад. Пазелянелая страха. □ Па выслізганым вочапе ледзь гойдаецца драўлянае пазелянелае вядро. Шамякін. // З бледным, зямлістым колерам твару. На другі дзень бацька ўстаў позна, пазелянелы, пастарэлы, нібы вымачаны. Мележ.

пазеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

Зак. да зелянець (у 1–3 знач.).

пазеляні́ць, ‑зеляню, ‑зяленіш, ‑зяленіць.

Зак. да зеляніць.

пазёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Абл.

1. Замець. Халодны вецер гоніць пазёмку. Навуменка. Дзьмула, завывала шалёная пазёмка. Лынькоў. Вецер дзьме, і густая пазёмка паўзе па полі. Стаховіч.

2. толькі мн. (пазёмкі, ‑мак). Суніцы. — А мы былі ў ягадах, — адзываўся хто-небудзь з .. [дзяцей] і падаваў невялічкі кошык з пазёмкамі старому. Броўка. Прайшлі мае пазёмкі на палянах, Апалі хмелю белыя брыжы. Арабей.

пазёр, ‑а, м.

Той, хто схільны або любіць пазіраваць (у 2 знач.), разлічваючы на знешні эфект. [Мая Антонаўка:] — Я была класным кіраўніком Бондаравага класа і тады яшчэ не ведала, што свавольнікі і хуліганы заўсёды пазёры і крыху акцёры. Карпюк.

[Фр. poseur.]