пазёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Абл.
1. Замець. Халодны вецер гоніць пазёмку. Навуменка. Дзьмула, завывала шалёная пазёмка. Лынькоў. Вецер дзьме, і густая пазёмка паўзе па полі. Стаховіч.
2. толькі мн. (пазёмкі, ‑мак). Суніцы. — А мы былі ў ягадах, — адзываўся хто-небудзь з .. [дзяцей] і падаваў невялічкі кошык з пазёмкамі старому. Броўка. Прайшлі мае пазёмкі на палянах, Апалі хмелю белыя брыжы. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)