Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завеяць.

заве́йка, ‑і, ДМ ‑вейцы, ж.

Абл. Завіруха, мяцеліца. На ноч бралася завіруха. Праз завейку пажар быў відзён ледзь-ледзь. Карпюк.

заве́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да завеі; з завеямі. Завейная зіма. Завейны лютаўскі дзень.

завекава́ць, ‑вякую, ‑вякуеш, ‑вякуе; зак.

Разм. Застацца незамужняй. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполлі бабылькамі. Ракітны.

заве́льмі, прысл.

Разм. Занадта, празмерна; больш, чым трэба. Васіль Іванавіч азірнуўся і, хаваючы ўсмешку, сур’ёзна, ужо завельмі сур’ёзна паглядзеў на Шайку. Лынькоў.

заве́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заверыць.

заверашча́ць і заверашчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць верашчаць, верашчаць.

завербава́ны і завярбо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завербаваць.

завербава́цца, ‑вярбуюся, ‑вярбуешся, ‑вярбуецца; зак.

Наняцца на работу на пэўных умовах. Раман цешыў сябе надзеяй, што калі народзіцца дзіця, ён уладкуецца на работу ў горад ці завярбуецца куды-небудзь і забярэ з сабой Надзю. Чарнышэвіч. [Стоцкі] завербаваўся рабочым на Уральскі металургічны завод. Карпюк.

завербава́ць, ‑вярбую, ‑вярбуеш, ‑вярбуе; зак., каго.

Наняць на работу на пэўных умовах. Завербаваць на лесараспрацоўкі. □ [Краўца] бяруць чуць не з бою, каб завербаваць у сваю вёску або на свой хутар. Колас. // Уцягнуць у якую‑н. арганізацыю. Я іграў на мандаліне, і мяне хутка завербавалі ў гімназічны струнны аркестр. Рамановіч.