зату́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да затуліцца.
2. Зал. да затульваць.
зату́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да затуліць.
затуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да затуліцца.
2. Зал. да затуляць.
затуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да затуліць.
затума́нены, ‑эя, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затуманіць.
2. у знач. прым. Зацягнуты смугой; туманны. Сінь.. [неба] была не яскравая, а затуманеная, малочная. Мележ. // Мутны, з павалокай слёз (пра вочы). [Пятра] з удзячнасцю паглядзеў на Сашу затуманенымі вачамі, не маючы сіл вымавіць слова, прыпаў вуснамі да яе рукі. Шамякін. // перан. Цьмяны, замарочаны (пра свядомасць). Крык Маслянкі пранікаў у затуманеную свядомасць Максіма, але не выклікаў страху. Машара.
затума́ніцца, ‑ніцца; зак.
Зацягнуцца туманам, смугой, вільгаццю і пад. Сумна зашумелі бары зялёныя, затуманіліся горы высокія, захваляваліся моры шырокія. Якімовіч. // Зэцьміцца, завалачыся (пра вочы). Я ўспомніў маці, затуманіліся мае вочы, пасыпаліся слёзы. Гурскі. // перан. Страціць яснасць, выразнасць; замарачыцца. Думкі затуманіліся.
затума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зацягнуць туманам, смугой, вільгаццю і пад. // Зацьміць, завалачы вочы (пра слёзы). Слёзы, як ні стрымлівала іх [Ганна], набеглі на вочы, затуманілі позірк. Мележ. // перан. Пазбавіць яснасці, выразнасці; замарачыць. Хваляванне затуманіла старэчы розум, выцвілыя вочы засціла сляза. Мехаў. Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць, буйных і дробных бізнесменаў. Гамолка.
•••
Затуманіць вочы каму — звесці ў зман; абхітрыць.
затума́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да затуманіцца.
2. Зал. да затуманьваць.
затума́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да затуманіць.
затупаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак.
Пачаць тупацець.