Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

затраве́ць, ‑ее; зак.

Зарасці травой. Двор затравеў.

затравяне́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і затравець. Аэрадром затравянеў, на ім зацвілі кветкі. Алешка.

затрамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Трамбуючы, ушчыльніць, зраўняць. Затрамбаваць зямлю.

затрамбо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да затрамбоўваць.

затрамбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затрамбаваць.

затрапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; зак.

Пачаць трапятацца. // Страпянуцца некалькі разоў запар. Нешта зашоргалася, затрапяталася, а потым ураз трывожна піснула. М. Стральцоў.

затрапята́ць, ‑пячу, ‑печаш, ‑печа; зак.

Пачаць трапятаць. // Страпянуць чым‑н. некалькі разоў запар. Абодва [галубы] лёгка падскочылі на пругкіх нагах, шумна затрапяталі крыламі і падаліся ў вёску. Хомчанка.

затрасці́ 1,

гл. затрэсці ​1.

затрасці́ 2,

гл. затрэсці ​2.

затрасці́ся,

гл. затрэсціся.

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.