запра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заправіць.
запраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да заправіцца.
2. Зал. да запраўляць (у 1 знач.).
запраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
1. Незак. да заправіць.
2. Разм. Быць заправілам; кіраваць, верхаводзіць. [Кулацтва] хоча запраўляць у павятовых, валасных і нават гуртковых камітэтах. Пестрак. Усімі справамі запраўлялі мясцовыя памешчыкі, старасты, войты і ваеншчына. «Беларусь».
запра́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сапраўдны, з усімі якасцямі, уласцівымі пэўнай катэгорыі асоб, прадметаў. [Жданкевіч] прышпорыў каня і пад’ехаў да палісадніка, як запраўскі кавалерыст. Шамякін.
запра́ўшчык, ‑а, м.
Той, хто робіць запраўку (машыны, прыбора і пад.).
запрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запрацаваць.
2. у знач. прым. Набыты працай. Я рана навучыўся несці кнігу другім. Я ўмею ўжо аддаваць запрацаваны грош на кнігу, а пасля чытаць. Брыль. Платону з малых гадоў давялося паспрабаваць слодыч запрацаванага кавалка хлеба. Хведаровіч.
3. у знач. прым. Які запрацаваўся, стаміўся ад працяглай або цяжкай работы. Рыгор у думках паставіў сябе на месца гэтай сціплай, запрацаванай дзяўчыны. Ваданосаў. // Натруджаны (пра рукі). Вось яны [дзяўчаты] параўняліся са мною. Спазналі. А як слаўна ціснуць гэтыя жорсткія запрацаваныя рукі. Нікановіч.
запрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Захапіўшыся работай, забыцца пра час. Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не [ў]бачыла, як яе агарнула ноч. Чарот.
2. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы. [Бацька] застаў Колю за сталом, з апушчанай на рукі галавой. «Запрацаваўся, бедны... — паспачуваў бацька. — Відаць, памногу задаюць». Якімовіч. Тыдні цераз два Прыбыў з камандзіроўкі ён дадому. Змарнелы, замучаны, вядома, Баліць спіна і галава. І дзіўнага няма — запрацаваўся. Корбан.
запрацава́ць 1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў. «Беларусь». [Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і. Васілевіч.
запрацава́ць 2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць працаваць.
запраці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.
Разм. Пачаць працівіцца. // Аказаць процідзеянне, не даць згоды на выкананне чаго‑н. Калі прыстаў пачаў абыходзіць межы ўрочышча, а каморнік хацеў паставіць слупы, натоўп сялян рашуча запрацівіўся гэтаму. Г. Кісялёў.