Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зако́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закаціць.

зако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закаціцца.

2. Зал. да закочваць.

зако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закаціць.

закрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да закрасціся.

закра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да закрасціся.

закра́ек, ‑крайка, м.

Разм. Тое, што і закраіна (у 1 знач.). Да.. вушэй данесліся характэрныя ўсплёскі вады, што білася ў высокія закрайкі парома. «Звязда».

закра́іна, ‑ы, ж.

1. Разм. Край чаго‑н. Навокал жа браня, вострыя вуглы ды няроўныя закраіны. «Маладосць». // Спец. Выступаючы кант чаго‑н. Закраіна гільзы.

2. Паласа талай вады паміж берагам і краем лёду. [На прыбярэжнай паласе] ўтвараюцца першыя закраіны, у той час як на сярэдзіне ракі або возера лёд яшчэ моцны і надзейны. Матрунёнак.

закра́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць кракаць. // Кракнуць некалькі разоў запар; пракракаць. Качка закракала і змоўкла.

закракта́ць, ‑кракчу, ‑крэкчаш, ‑крэкча і закрахта́ць, ‑крахчу, ‑крэхчаш, ‑крэхча; зак.

Пачаць крактаць, крахтаць. // Крактануць, пракрахтаць. [Партызан] сумысле закрактаў з натугай і сказаў задаволена: — От кабан! Пудоў на сем! Мележ.

закрана́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да закранаць.