Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завашы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца вашывым.

заваява́льнік, ‑а, м.

Тое, што і заваёўнік. Яшчэ мацней лютуюць заваявальнікі, зноў і зноў рыхтуючыся нанесці ўдар арміі савецкай краіны. Мікуліч.

заваява́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; захопніцкі. Заваявальныя войны.

заваява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваяваць.

2. звычайна мн. (заваява́нні, ‑яў). Тое, што заваявана, набыта; заваёвы. Рэвалюцыйных заваяванні. □ Народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі .. хочуць адабраць назад. Галавач.

заваява́ны і заваёваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заваяваць.

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

заве́дамы, ‑ая, ‑ае.

Наперад добра вядомы; несумненны. Мікола мог гаварыць заведамую няпраўду або неймаверную лухту, але ўмеў падаць яе так пераканальна.., што ўсім хацелася верыць у яе. Машара.

заве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завесці.

•••

Як заведзеная машына гл. машына.

Як заведзены — без перапынку, без затрымкі (гаварыць, рабіць што‑н.). Лазар гаворыць, як заведзены, і развязвае кайстру. Жычка.

заве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завезці.

заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.

2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.