Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

застрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застрыгчы ​1.

застры́гчы 1, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце; зак., каго.

Разм. Выстрыгчы крыху поўсці і пад. з мэтай зрабіць знак, метку.

застры́гчы 2, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце; зак., каго.

Разм. Пачаць стрыгчы.

застрэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Забіць сябе з агнястрэльнай зброі.

застрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Забіць з агнястрэльнай зброі. Застрэліць ваўка. Застрэліць каршуна.

застрэ́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.

2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад. Чорны. Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу. У. Калеснік.

застрэ́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да застрэльшчык (у 2 знач.).

застрэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застраміць.

застрэ́шак, ‑шка, м.

Край страхі (хаты, хлява і пад.), які навісае над сцяной. Так, стоячы пад застрэшкам,.. Аўсееў і не заўважыў, калі сціх дождж. Быкаў. // Месца пад навіслым краем страхі. У застрэшку валтузяцца вераб’і. Сачанка.

застрэ́шша, ‑а, н.

Тое, што і застрэшак. Застрэшшы хат, адрын, прыгрэбнікаў закладзены гарбузамі. Навуменка. Гудзе ў застрэшшы зімні вецер. Астрэйка.

засту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і прастуда. Лякарства ад застуды.