запрасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запрасаваць 2.
запрасто́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца ў алтары, ззаду прастола. Запрастольны абраз.
запра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак.
Пачаць прасці.
запратакалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Унесці ў пратакол, скласці пратакол аб чым‑н. Запратакаліраваць сход.
запрато́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запраторыцца.
2. Зал. да запраторваць.
запрато́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запраторыць.
запрато́рыцца, ‑рыцца; зак.
Разм. Згубіцца, падзецца дзе‑н. Ножык недзе запраторыўся. // Сысці куды‑н. далёка. Куды ж гэта дзеці запраторыліся?
запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.
запратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Выказаць нязгоду, заявіць пратэст. — Што вы, што вы, Нэля Іванаўна, — запратэставаў інжынер. — Хіба я магу так падумаць. Лупсякоў. — Няпраўда! — горача запратэставала Аня. Карпюк.
запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.
2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».