Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завару́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Разм. Сумятня, неразбярыха. Узнялася заваруха. Больш сотні хлопцаў арыштавалі і пагналі ў пастарунак. Машара.

заварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

Пачаць варушыцца. // Варухнуцца, зварухнуцца. Як заварушыўся Іван — конь спудзіўся і паскакаў назад. Колас.

заварушы́ць, ‑рушу, ‑рушылі, ‑рушыць; зак., што або чым.

Пачаць варушыць. // Варухнуць, зварухнуць. Заварушыць пальцамі. □ Ціхі ветрык заварушыў кусты. Чарот.

завары́цца, ‑варыцца; зак.

1. Настояцца ў вары. Чай заварыўся.

2. Стаць гатовым пасля залівання варам. Крухмал заварыўся. Цеста заварылася.

3. Знікнуць у выніку зваркі, заліўкі (пра шчыліны, пустоты ў металічных вырабах). Трэшчына заварылася.

4. Разм. Распачацца (пра што‑н. клапатное, непрыемнае). [Справавод] падумаў: «Няхай так і ідзе паперка ад імя сельсавета, .. [Ключынскі] і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засведчым і ўсё». Галавач.

•••

Заварылася каша гл. каша.

завары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што і чаго.

1. Прыгатаваць навар, настой з чаго‑н. Заварыць шалфей. Заварыць ліпавага цвету. □ Чай гаварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі.., пілі ўпрыкуску. Шамякін. Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты .. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Абдаць варам пры гатаванні чаго‑н. Заварыць цеста. // Прыгатаваць шляхам варкі ці залівання варам. Заварыць клей. Заварыць крухмал.

2. Заліць расплаўленым металам шчыліны, пустоты і пад. у металічных вырабах. Заварыць прабоіну.

3. перан. Разм. Распачаць справу, якая вымагае шмат клопату, дзейнасці і пад. — Ну, зараз будзем расхлёбваць тое, што гаварылі. Карпюк.

•••

Заварыць кашу — распачаць якую‑н. непрыемную, клапатлівую справу.

завастра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. ад завастрыцца.

2. Зал. да завастраць.

завастра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завастрыць.

завастры́цца, ‑вострыцца; зак.

1. Зрабіцца вострым. Аловак добра завастрыўся. // Звузіцца, зрабіцца танейшым, вуглаватым (пра рысы твару). Пасля таго як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Твар юнака крыху асунуўся, ад чаго завастрыўся яго роўны даўгаваты нос. Пестрак.

2. перан. Зрабіцца больш рэзкім, ярка выражаным. Пытанне завастрылася яшчэ больш. // Стаць больш вострым, напружаным; абвастрыцца. На здарэнні з Баешкам завастрылася класавая пільнасць. Шынклер.

завастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць вострым канец чаго‑н. Завастрыць аловак. Завастрыць канец палкі.

2. перан. Зрабіць больш рэзкім, ярка выражаным; падкрэсліць. Завастрыць пытанне.

завастрэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завастраць — завастрыць.