Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

за́суха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін. Барацьба з засухай. □ Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч.

засухаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засухаўстойлівага.

засухаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны пераносіць засуху (пра расліны). Засухаўстойлівы сорт пшаніцы.

засу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засушыць.

засу́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засушваць — засушыць.

засу́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засушыцца.

2. Зал. да засушваць.

засу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засушыць.

засу́шлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засушлівага.

засу́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца засухай. Засушлівы год. Засушлівае лета.

2. У якім часта бываюць засухі. Засушлівыя раёны.

засушы́цца, ‑сушыцца; зак.

Страціўшы вільгаць, зрабіцца сухім. Кветкі добра засушыліся.