застры́гчы 1, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце; зак., каго.
Разм. Выстрыгчы крыху поўсці і пад. з мэтай зрабіць знак, метку.
застры́гчы 2, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце; зак., каго.
Разм. Пачаць стрыгчы.
застрэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Забіць сябе з агнястрэльнай зброі.
застрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Забіць з агнястрэльнай зброі. Застрэліць ваўка. Застрэліць каршуна.
застрэ́льшчык, ‑а, м.
1. Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.
2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад. Чорны. Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу. У. Калеснік.
застрэ́льшчыца, ‑ы, ж.
Жан. да застрэльшчык (у 2 знач.).
застрэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да застраміць.
застрэ́шак, ‑шка, м.
Край страхі (хаты, хлява і пад.), які навісае над сцяной. Так, стоячы пад застрэшкам,.. Аўсееў і не заўважыў, калі сціх дождж. Быкаў. // Месца пад навіслым краем страхі. У застрэшку валтузяцца вераб’і. Сачанка.
застрэ́шша, ‑а, н.
Тое, што і застрэшак. Застрэшшы хат, адрын, прыгрэбнікаў закладзены гарбузамі. Навуменка. Гудзе ў застрэшшы зімні вецер. Астрэйка.
засту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм. Тое, што і прастуда. Лякарства ад застуды.
засту́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад застудзіць.