Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.

застро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад застрачыць.

застро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да застрочваць.

застро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застрачыць ​1.

заструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, зрабіць што‑н. вострым. Застругаць аловак.

застру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да застругваць.

застру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застругаць.

заструме́ніцца, ‑ніцца; зак.

Пачаць струменіцца.

заструме́ніць, ‑ніць; зак.

Пачаць струменіць.

застрыга́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. застрыгаць.

2. Абрад выстрыгання валасоў у маладой перад пасадам.