заспірто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заспіртавацца.
2. Зал. да заспіртоўваць.
заспірто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заспіртаваць.
заспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць спрачацца.
заспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць спяваць. // Праспяваць. На двары хрыпла, відаць, яшчэ не зусім прачнуўшыся, заспяваў певень. Яму адказаў другі, трэці. Курто.
заспява́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заспець.
заспяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць спяшацца.
заспяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і заспяшацца.
заста́ва, ‑ы; Р мн. ‑стаў; ж.
1. Гіст. Месца ўезду ў горад або выезду з яго, якое раней ахоўвалася вартай. Гарадская застава.
2. Атрад, які нясе ахоўную службу; варта. Выставіць заставы. □ Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было. Чарнышэвіч.
3. Вайсковае падраздзяленне, якое ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы, а таксама месца знаходжання гэтага падраздзялення. Прывесці парушальніка на заставу.
4. Разм. Плаціна, застаўка. Стрыманая заставамі вада павольна круціцца перад мостам. Корбан.
застава́цца, ‑стаюся, ‑стаешся, ‑стаецца; ‑стаёмся, ‑стаяцеся.
Незак. да застацца.
•••
Заставайцеся здаровы — развітальнае пажаданне пры адыходзе з дому.
застава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.
Незак. да застаць.