застрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.
1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.
2. перан. Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Колас.
застрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.
1. Правесці страхаванне каго‑, чаго‑н. Застрахаваць маёмасць. Застрахаваць жыццё. Застрахаваць карову.
2. перан. Засцерагчы ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Дзед Мікалай, каб застрахаваць сябе на ўсякі выпадак ад цяжкай работы, схадзіў у мястэчка да доктара. Якімовіч.
застрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да застрахавацца.
2. Зал. да застрахоўваць.
застрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да застрахаваць.
застрачы́ць 1, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
Зашыць строчкай на машыне. Застрачыць складку.
застрачы́ць 2, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак.
Разм. Пачаць страчыць.
застра́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. застрашваць — застрашыць.
застра́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да застрашваць.
застра́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да застрашыць.
застра́шлівы, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае страх. [Камбат] быў высокі, і яму прыходзілася нагінаць галаву. Таму, мабыць, постаць яго пабыла пагрозлівы, нават застрашлівы выгляд. Васілёнак.