Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Сцадзіць у вялікай колькасці.

насцяба́ны і насцёбаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насцябаць, насцёбаць.

насцяба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і насцёбацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Уволю пасцябаць сябе чым‑н. Насцябацца венікам у лазні.

2. Груб. Напіцца п’яным.

насцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і насцёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Набіць, нахвастаць. Насцябаць дубцом па нагах.

насця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Сцягнуць у вялікай колькасці. Мы насцягвалі ў лаўжы рознага ламачча .. і паскладалі яго так, каб яно было відно з паветра. Сабаленка.

насцяка́ць, ‑ае; зак., чаго.

Сцячы ў вялікай колькасці. Насцякала многа вады.

насцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.

Разм. Тое, што і насцярожанасць. З пільнай і трывожнай насцярогай дырэктар сочыць за кожным рухам рукі Хадаркевіча. Вітка.

насцяро́жанасць, ‑і, ж.

Стан насцярожанага. [Агапа] была задаволена, што, нарэшце, ён прымірыўся і пачаў працаваць, нават нядрэнна працаваць, але замкнёнасць, насцярожанасць Змітрака мімаволі непакоілі яе. Стаховіч. Калі я перадаў прывітанне, здзіўленне і насцярожанасць мільганулі ў вачах Паходні. Хадкевіч.

насцяро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насцеражыць, насцярожыць.

2. у знач. прым. Напружана-ўважлівы і трывожны ў чаканні чаго‑н. На першы погляд ніякіх падстаў для падазрэння не было, але капітан, як заўсёды, новенькім асаблівай веры.. не даваў: вельмі ўжо яны насцярожаныя нейкія, палахлівыя, залішне ўважлівыя. Ваданосаў. Цяпер трэба было не варушыцца, дыхаць асцярожна і ціха, каб не спудзіць злітую з цемрай насцярожаную птушку. Паслядовіч. // Які выяўляе напружанасць, засцяроджанасць. Лена адсунулася да самай сцяны і не спускала з маці насцярожанага позірку. Шамякін. Аляксей акінуў суровым позіркам прыціхшы строй. Адчуў на сабе дзесяткі насцярожаных, уважлівых вачэй. Мележ.

насцяро́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да насцеражыцца, насцярожыцца.