Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засму́чанасць і засмучо́насць, ‑і, ж.

Стан засмучанага, засмучонага.

засму́чаны і засмучо́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засмуціць.

засмуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да засмуціцца.

засмуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засмуціць.

засму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да засмуціцца.

засму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засмуціць.

засмучо́насць,

гл. засмучанасць.

засмучо́ны,

гл. засмучаны.

засмучэ́нне, ‑я, н.

Смутак, маркота. Высокія тонкія бярозы мяшаліся з шэрымі стваламі хвой і прыдавалі характар маркоты і засмучэння ўсяму малюнку. Колас.

засмыле́ць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Загарэць да чарнаты. [Макрына] загарэла, засмылела на сонцы, яе звычайна беленькі твар быў цяпер смуглы зусім. Зарэцкі.

засмыле́ць 2, ‑ліць; зак.

Разм. Пачаць смылець.