заслізгаце́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.
Пачаць слізгацець.
заслі́згацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць слізгацца.
заслі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць слізгаць.
заслі́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заслініць.
2. у знач. прым. Які заслініўся; слінявы. Засліненае дзіця.
заслі́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Запэцкацца слінаю. Дзіця заслінілася.
заслі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Запэцкаць слінаю. Дзіця заслініла кашулю.
заслі́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заслініцца.
2. Зал. да засліньваць.
заслі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заслініць.
засло́н 1, ‑а, м.
Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска. Камандаванне зрабіла манеўр: пакінуўшы заслон, нечакана павярнула галоўныя сілы брыгады ў другім кірунку. Шамякін. За ракой стаіць невялікі заслон на балотах, абараняе подступ да пераправы. Заслону загадана біцца да апошняга патрона. Лынькоў.
засло́н 2, ‑а, м.
Абл. Пераносная лаўка; услон. Каля стала стаялі заслоны і некалькі старых .. крэслаў. Чорны.
засло́на, ‑ы, ж.
1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што‑н. Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Маўр.
2. Шырокае палотнішча (часта з дзвюх палавін), якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы. На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. Чарнышэвіч.
•••
Агнявая заслона — паласа артылерыйскага або мінамётнага агню, якая служыць перашкодай для руху праціўніка.
Дымавая заслона — штучна ўтвораныя воблакі дыму або туману як спосаб маскіроўкі.
Прыўзняць заслону гл. прыўзняць.
Упала (спала) заслона — стала зразумелым, вядомым тое, што было тайным, скрытым.