заправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заправадзіць.
заправа́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго-што.
Разм. Адаслаць, саслаць куды‑н. далёка ці надоўга. — Бацька заправадзіў млне памагаць у Дойлавай гаспадарцы. Адамчык.
запра́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для запраўкі (у 1 знач.). Заправачная палонка. Заправачная станцыя.
заправі́ла, ‑ы, м.
Неадабр. Пра таго, хто іграе кіруючую ролю дзе‑н., верхаводзіць кім‑, чым‑н. П. Пестрак паказаў у рамане, што не кучка капіталістычных заправіл, а народ з’яўляецца той рэальнай сілай, якая творыць гісторыю. Хромчанка. Андрэя Драчуна і яшчэ самых галоўныя заправіл вёскі забралі на вайну ў першую мабілізацыю. Чарот.
запра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
Разм. Падрыхтаваць сваю машыну да работы, заліўшы ў яе гаручае, масла і пад. Шафёры спяшаюцца заправіцца.
запра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
1. Падаючы належны выгляд, засунуць, укласці край, канцы чаго‑н. куды‑н. [Ганна Васільеўна] заправіла пад хустку пасму сівых валасоў, і твар яе стаў суровым. Няхай. Увёў Аўдолевіч каня ў аглоблі, заправіў дугу і давай засупоньваць хамут. Брыль. // Заслаць, прыбраць. Заправіць ложак.
2. чым. Пакласці ў страву прыправу, закрасу. Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай. Колас. // Унесці ў глебу ўгнаенні. У калгасе ўсё дэталёва прадугледзелі, усё паставілі на службу ўраджаю: загадзя падабралі ўчасткі, багата запрасілі іх угнаеннямі, паклапаціліся пра насенне высокаўраджайных, перспектыўных сартоў. «Звязда».
3. чым і без дап. Падрыхтаваць для карыстання (машыну, прыбор і пад.), заліўшы або заклаўшы неабходнае рэчыва. Заправіць сіфон. Заправіць бак бензінам. Заправіць машыну. // Уставіць патрэбную дэталь у якую‑н. прыладу, механізм, рыхтуючы іх да работы. Заправіць бабіну ў прадзільную машыну. // Змясціць, паглыбіць што‑н. у што‑н. Заправіць насенне ў глебу.
запрага́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запрагаць — запрэгчы.
запрага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запрэгчыся.
2. Зал. да запрагаць.
запрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрэгчы.
запраграмі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запраграміраваць.