Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Пачаць сваволіць.

засвае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засвойваць — засвоіць.

засвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.

Пачаць сварыцца.

засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, за каго і без дап.

Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы. Лупсякоў.

засвая́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць засвойвацца свядомасцю або арганізмам. Добрая засваяльнасць праграмы вучнямі. Высокая засваяльнасць кармоў.

засвая́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны засвойвацца (свядомасцю або арганізмам). Лёгка засваяльная праграма. Лёгка засваяльныя рэчывы.

засве́дчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засведчыць.

2. у знач. прым. Завераны подпісам і пячаткай. У кішэні каля сэрца Я нашу яе. Чаму? Бо засведчанай даведцы Болей вераць, чым каму. Непачаловіч.

засве́дчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да засведчваць.

засве́дчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засведчыць.

засве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і з дадан. сказам.

Пасведчыць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. Засведчыць яго невінаватасць. □ Фотакартка — рэч ненадзейная, ёй цяжка засведчыць асобу. Навуменка. // Заверыць подпісам і пячаткай. [Заранік] засведчыў паперку ў сельсавеце. Хадкевіч.