Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запора ​1. Запорная ручка. Запорны кранштэйн. Запорнае прыстасаванне.

запо́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць порскаць.

запо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць поўзаць.

запо́ўна, прысл.

Разм. Залішне поўна.

запо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Стаць поўнасцю занятым, напоўненым чым‑н. У адно імгненне запоўнілася ўся вуліца старымі і малымі. Пестрак. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі. Колас.

запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.

1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.

2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.

запра́ва, ‑ы, ж.

Тое, чым запраўляюць страву; прыправа, закраса. Там [на чужыне] давалі толькі шпінат. Без заправы, Без грама солі. Аўрамчык. На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Сяркоў.

заправа́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заправадзіць.

заправа́джванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заправаджваць — заправадзіць.

заправа́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заправаджваць.