завя́ць, ‑вяну, ‑вянеш, ‑вяне; зак.
Тое, што і завянуць. У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла.. Якімовіч. Сваты пачалі абмінаць [Марылю], і маладосць завяла без пары. Брыль.
завяшча́льнік, ‑а, м.
Той, хто зрабіў завяшчанне.
завяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да завяшчання. Завяшчальнае пісьмо.
завяшча́нне, ‑я, н.
1. Афіцыйны дакукумент з выказанай кім‑н. воляй аб яго маёмасці на выпадак смерці. Напісаць завяшчанне. □ У завяшчанні брэсцкага мешчаніна Гурына Фёдаравіча (1624 г.) адпісваецца розным асобам рад кніг духоўнага зместу, сярод якіх асабліва выдзяляюцца «апостол и псалтир друку Скоринина». Алексютовіч.
2. Запавет, наказ паслядоўнікам, нашчадкам. Завяшчанне У.І. Леніна партыі і краіне. Духоўнае завяшчанне.
завяшча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да завяшчаць.
завяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або з інф.
Пакідаць, перадаваць пасля сваёй смерці каму‑н. што‑н. у спадчыну. Завяшчаць маёмасць сыну. // Выказваць волю, даваць наказ паслядоўнікам, нашчадкам. У.І. Ленін завяшчаў моладзі «вучыцца, вучыцца і вучыцца». «Маладосць».