Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завалака́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да завалачыся (у 1 знач.).

2. Зал. да завалакаць.

завалака́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да завалачы.

завала́квацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завалачыся (у 1 знач.).

2. Зал. да завалакваць.

завала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завалачы.

завала́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н., прымусіць выконваць якую‑н. работу. Ладымер павесялеў. — Завалалі мяне, Андрэй, на вуліцы. Я да цябе ішоў... Чарнышэвіч.

зава́лачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для завалкі. Завалачнае акно. Завала машына.

завалачы́ і (радзей) завалакчы́ ‑ку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. завалок, ‑лакла, ‑ло; заг. завалачы; каго-што.

1. Разм. Валочучы, цягнучы, даставіць куды‑н. Продка завалаклі ў маёнтак і як мае быць адлупцавалі на стайні. Лупсякоў. Міхал так-сяк завалок ..[сынма] ў хату. Чарнышэвіч.

2. Закрыць, заслаць, зацягнуць (пра хмары, туман і пад.). Цяжкія алавяныя хмары завалаклі далягляд і сеюць-сеюць, як на частае сіта, дробны асенні дождж. Сабаленка. Сіні змрок Гусцеў над рэчкай, бераг завалок. З. Астапенка. / у безас. ужыв., чым. У вачах успыхнулі і патухлі цікаўныя агеньчыкі, іх адразу завалакло туманам. Лупсякоў. Рыжым цагляным пылам завалакло вуліцу. Хомчанка.

завалачы́ся і (радзей) завалакчы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. завалокся, ‑лаклася, ‑лося; чым.

1. Закрыцца, заслацца, зацягнуцца. Неба завалаклося хмарамі. Вочы завалакліся слязамі.

2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. Завалокся на край свету. □ Трэба да балотца ісці. А то, чаго добрага, возьме ды завалачэцца ў дрыгву конь ці жарабя. Курто.

зава́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заваліць.

зава́ліна, ‑ы, ж.

Абл. Прызба. Хто на заваліну ўсеўся, Хто проста апёрся на плот. В. Макарэвіч.