Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насме́шнік, ‑а, м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго‑, чаго‑н. Злыя насмешнікі.

насме́шніца, ‑ы, ж.

Жан. да насмешнік.

насміха́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насміхацца.

2. Тое, што і насмешка. У голасе Крэменя чулася яўнае насміханне. Кавалёў.

насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

насмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да насмактацца.

2. Зал. да насмоктваць.

насмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насмактаць.

насмо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насмаліць ​1.

насмо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да насмольваць.

насмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насмаліць ​1.

насмуро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., чым і без дап.

Разм. Нарабіць смуроду. Насмуродзіць галавешкай. Насмуродзіць папяросай. □ Павітаўшыся, Антон палаяў курцоў. Гэта ж трэба было так насмуродзіць! Савіцкі.