насміхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)