Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зарыва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зарыцца.

зарыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зарвацца.

зарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да варыць.

зарыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарваць.

зарыга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Запэцкаць ванітамі.

зарыга́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць рыгаць.

зарыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыдаць.

зарыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыкаць. // Азвацца рыкам. [Рабка] спынілася, цягуча зарыкала і павольна падалася назад да статка. Хомчанка.

зары́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыпаць. // Рыпнуць некалькі разоў запар. Хрыпла зарыпалі дзверы сянец, бразнула гучна клямка. Галавач.

зарыпе́ць, ‑піць; зак.

Пачаць рыпець. // Рыпнуць, прарыпець. У хаце зарыпелі масніцы, і на парог выйшаў мужчына. Новікаў.

зарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Зрабіць малюнак, зарысоўку каго‑, чаго‑н. Зарысаваць стол. Зарысаваць каня з натуры.

2. Разм. Пакрыць малюнкамі; зрысаваць. Зарысаваць увесь альбом.

зарысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зарысоўваць.

зарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарысаваць.